Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Супрацоўнікі спэцслужбаў атрымаюць 10% незаселенага камэрцыйнага жытла


Аляксандар Лукашэнка падпісаў указ, які дае права мясцовым органам улады выдзяляць незаселеныя жылыя памяшканьні камэрцыйнага выкарыстаньня супрацоўнікам сілавых структураў.

«Дакумэнтам дадзена права мясцовым выканаўчым і распарадчым органам на падставе хадайнiцтваў Мінабароны, МУС, Сьледчага камітэту, МНС, Дзяржаўнага памежнага камітэту і шэрагу іншых дзяржаўных структур, якія забясьпечваюць бясьпеку краіны, выдзяляць да 10% незаселеных жылых памяшканьняў камэрцыйнага выкарыстаньня службоўцам, асобам шараговага і начальніцкага складу, у тым ліку тым, якія пераведзеныя па службе ў іншы населены пункт і ня маюць у ім жытла», — цытуе Інтэрфакс прэсавую службу Лукашэнкі.

Падпалкоўнік міліцыі ў запасе Мікалай Казлоў: «Чым найперш можна прыцягнуць кадры? Вядома, жытлом»

Мікалай Казлоў
Мікалай Казлоў
Мікалай Казлоў камэнтуе ўказ Аляксандра Лукашэнкі:

«Мне цяжка сказаць за ўсе сілавыя структуры, але я ведаю, што з сыстэмы Міністэрства ўнутраных спраў вельмі многа людзей сыходзіць. Галоўная прычына, чаму яны пакідаюць міліцыю, — гэта непрыманьне імі таго, што сыстэму палітызуюць. Адбываецца палітызацыя ўсёй структуры, усёй працы ў міліцыі. І ня ўсе з гэтым пагаджаюцца.

Значыць, трэба шукаць ім замену. А чым найперш можна прыцягнуць кадры? Вядома, жытлом. Насамрэч, калі браць маладых супрацоўнікаў МУС, то заробкі ў іх ня вельмі высокія. На іх сваю кватэру не пабудуеш. А каб зьбіраць грошы, трэба адкладаць вельмі значную частку свайго заробку. Ня ўсе гэта могуць. А жытло, зразумела, прыцягвае. Таму сёньняшні ўказ — гэта яшчэ адна спроба прыцягнуць новых людзей у сілавыя структуры, прывабіць іх кватэрай».
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG