Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сёньня ў Парыжы маюць судзіць Дэпардзьё


У Парыжы сёньня маюць адбыцца слуханьні па справе францускага актора Жэрара Дэпардзьё, якога абвінавачваюць у кіраваньні ў нецьвярозым стане.

Актор быў затрыманы 29 лістапада ў францускай сталіцы пасьля таго, як трапіў у невялікую аварыю, калі кіраваў сваім скутэрам. Было ўстаноўлена, што узровень алькаголю ў яго крыві ў тры разы перавышаў дапушчальную норму.

Дэпардзьё прызнаў сябе вінаватым у кіраваньні транспартным сродкам ў стане алькагольнага ап’яненьня. Яму пагражае штраф да чатырох з паловай тысяч эўра, а таксама турэмнае зьняволеньне тэрмінам да двух гадоў.

Пакуль невядома, ці зьявіцца Дэпардзьё ў суд. Учора ён прыляцеў у Цюрых, дзе прысутнічаў на цырымоніі ўзнагароджаньня лепшага футбаліста плянэты «Залатым мячом» ФІФА.

На мінулым тыдні ён прыняў грамадзянства Расеі і атрымаў расейскі пашпарт.

Дэпардзьё вырашыў памяняць грамадзянства з-за высокіх падаткаў, якія хочуць увесьці ў Францыі пасьля таго, як там да ўлады прыйшлі сацыялісты.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG