Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ляўрэатаў прэміі імя Сьвятланы Навумавай абвесьцяць 1 сакавіка


Сьвятлана Навумава

Арганізацыйны камітэт абвяшчае пачатак вылучэньня кандыдатаў на штогадовую прэмію імя Сьвятланы Навумавай.

Прэмія імя Сьвятланы Навумавай, заснаваная грамадзянскай кампаніяй «Гавары праўду», пакліканая стымуляваць дзейнасьць палітычных журналістаў і аналітыкаў, а таксама зьвярнуць увагу на найбольш пэрспэктыўных маладых палітыкаў і грамадзкіх дзеячаў у Беларусі.

Вылучэньне ажыцьцяўляецца ў два этапы.

Першы — вылучэньне ад дэмакратычных няўрадавых арганізацый, структураў палітычных партый, мэдыяў, дэмакратычных актывістаў. Кожны можа прапанаваць любую колькасьць кандыдатаў па намінацыях.

Другі — экспэртнае галасаваньне. 36 незалежных сябраў журы, у тым ліку трое пераможцаў першага конкурсу, вызначаюць таемным галасаваньнем кандыдата па кожнай намінацыі.

Сустаршыні аргкамітэту — прафэсар Уладзімер Дунаеў і лідэр грамадзянскай кампаніі «Гавары праўду» Ўладзімер Някляеў.

Сьвятлана Навумава — палітоляг, доўгі час ачольвала Дэпартамэнт палітычных навук Эўрапейскага гуманітарнага ўнівэрсытэту, была аўтарам першага падручніка па паліталёгіі для сярэдніх школаў.

У 2012 годзе ляўрэатамі прэміі былі:

  • У намінацыі «Палітычная журналістыка» — намесьніца галоўнага рэдактара газэты «Народная воля» Сьвятлана Калінкіна.
  • У намінацыі «Палітычная аналітыка» — каардынатарка праекту «Беларускі штогоднік» Валерыя Касьцюгова.
  • У намінацыі «Надзея — лепшы малады палітык» — сустаршыня «Маладога Фронту» Наста Палажанка.
XS
SM
MD
LG