Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Гомельскія праваабаронцы Анатоль Паплаўны й Леанід Судаленка зьвярнуліся з заявай да начальніка Чыгуначнага райаддзелу міліцыі Гомеля з просьбай прыцягнуць іх да адміністрацыйнай адказнасьці за зьмешчаны ў інтэрнэце фотаздымак, на якім яны выявілі салідарнасьць з палітычным вязьнем Алесем Бяляцкім й павіншавалі яго з 50-гадовым юбілеем.

На дадатак да заявы праваабаронцы даслалі ў міліцыю й копію фатаздымка з сайту.

«Сваёй заявай мы хочам аблегчыць працу гомельскай міліцыі — няхай міліцыянты ловяць злачынцаў, а не марнуюць час на пошукі ў інтэрнэце здымкаў з праявамі салідарнасьці з палітычнымі вязьнямі», — заявіў Судаленка.

Ён удакладніў, што напісаць заяву ў міліцыю яго й Паплаўнага падштурхнула аналягічная сытуацыя ў Горадні.

5 студзеня акурат за падобныя дзеяньні Ленінскі суд Горадні на падставе рапартаў міліцыянтаў аштрафаваў тамтэйшых праваабаронцаў Віктара Сазонава, Рамана Юргеля і Ўладзімера Хільмановіча на паўтара мільёна рублёў.

Яны сфатаграфаваліся з партрэтамі Бяляцкага й брашурамі «Ўсеагульная дэклярацыя правоў чалавека». Здымак выклалі ў інтэрнэце. Міліцыя палічыла гэта парушэньнем парадку арганізацыі ці правядзеньня масавага мерапрыемства альбо пікетаваньня.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG