Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мадрыд, Стамбул і Токіё хочуць прыняць Алімпійскія гульні 2020 году


Мадрыд, Стамбул і Токіё падалі сёння ў Міжнародны Алімпійскі камітэт свае заяўкі на правядзенне Алімпійскіх гульняў летам 2020 году.

Усе тры гарады падалі па некалькі старонак дакумэнтаў пра іх пляны забясьпечыць фінансаваньне, гарантаваць бясьпеку і пабудаваць жыльлё для ўдзельнікаў Гульняў. Камісія МАК, якая павінна ацаніць гэтыя гарады на месцы, наведае іх у сакавіку. Міжнародны Алімпійскі камітэт са штаб-кватэрай у швайцарскай Лязане павінен выбраць месца правядзення гульняў тайным галасаваньнем, якое правядуць у Буэнас-Айрэсе ў Аргентыне, 7 верасьня.

Летнія Алімпійскія гульні 2016 году правядуць у Рыё-дэ-Жанэйра ў Бразыліі. Зімовыя гульні 2014 года пройдуць у Сочы ў Расеі, а ў 2018 іх прыме Пхёнчхан ў Паўднёвай Карэі.
XS
SM
MD
LG