Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Індыі пачаўся суд па справе групавога згвалтаваньня


У Дэлі сёньня перад судом паўсталі пяцёра абвінавачаных у групавым згвалтаваньні і забойстве 23-гадовай дзяўчыны. Ім абвесьцілі поўны сьпіс абвінавачаньняў. Прадстаўнікоў прэсы не дапусьцілі ў залю суду.

Судзьдзя вырашыў правесьці цяперашняе папярэдняе слуханьне за зачыненымі дзьвярыма з-за беспарадкаў, якія ўзьніклі у перапоўненай залі суду.

Пяці абвінавачаным пагражае сьмяротнае пакараньне. А справа ў дачыненьні да шостага падазраванага, якому 17 гадоў, будзе разглядаць асобны суд па справах непаўналетніх.

Паліцыя вінаваціла іх у выкраданьні, згвалтаванні, забойстве і іншых злачынствах.

На студэнтка мэдычнага інстытуту напалі 16 сьнежня. Зь цяжкімі траўмамі пацярпелую адвезьлі ў шпіталь, а затым у клініку Сынгапуру. Аднак лекары не змаглі выратаваць яе жыцьцё.

Жорсткае забойства выклікала абурэньне грамадзкасьці і прывяло да масавых пратэстаў па ўсёй краіне з патрабаваньнем да ўладаў ўвесьці суворыя пакараньні для гвалтаўнікоў і прыняць меры для забесьпячэньня бясьпекі жанчынаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG