Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Білборды за мову і ў Магілёве: «сябар» і «посьпех»


У Магілёве зьявіліся білборды ў падтрымку беларускай мовы. Два з іх разьмешчаныя на вуліцы Каралёва ў напрамку з магілёўскага Задняпроўя ў цэнтар гораду. У самім цэнтры такой рэклямы пакуль няма.

На білбордах прапанаваныя два варыянты першых прамоўленых малым хлопцам і бізнэсоўцам беларускіх словаў «сябар» і «посьпех». «Якім будзе тваё першае слова на роднай мове?» — зьвяртаюцца зь білборда да беларусаў.

На рэклямных выявах пазначаныя тры лягатыпы. Адзін з іх — Міністэрства культуры.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG