Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кенгуру заблукаў у аэрапорце Мэльбурну


Архіўнае фота.

Архіўнае фота.

Жывёліна трапіла на аўтастаянку, дзе, спужаўшыся ахоўнікаў, скочыла на адну з машынаў і, разьбіўшы шкло, параніла лапу, паведамляе --> http://belsat.eu/be/wiadomosci/a,11910,kienghuru-zablukau-u-aeraportsie-mielburnu.html Белсат.

Пасьля некалькіх гадзінаў, як паліцыя беспасьпяхова спрабавала злавіць кенгуру, урэшце прыехаў паляўнічы з транквілізатарам: «Гледзячы на ягоны паранены хвост, ён даволі даўно скача па асфальце. Натуральна, трохі параніў лапы і стаміўся, але гэта толькі нам на руку. Толькі таму ён не запанікаваў і выскачыў на вуліцу».

Тым часам турысты і мясцовыя, што прыляцелі ў Мэльбурн, былі вельмі ўсьцешаныя пабачыць кенгуру зблізку. «Ну, гэта файна, што ён забраўся ў месца, дзе столькі турыстаў, і яны могуць пабачыць адзін з нашых нацыянальных сымбаляў проста на аўтастаянцы», — кажа мясцовы жыхар.

Пасьля лячэньня кенгуру выпусьцяць на волю.

XS
SM
MD
LG