Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прыхільнікі Саакашвілі зьбіраюць подпісы ў яго падтрымку


Міхаіл Саакашвілі
Міхаіл Саакашвілі

«Мы пачынаем зьбіраць подпісы ў падтрымку прэзыдэнта Грузіі М.Саакашвілі, — заявілі ў панядзелак арганізатары акцыі.

«М.Саакашвілі, паводле канстытуцыі, зьяўляецца законна абраным прэзыдэнтам да кастрычніка 2013 году і ставіць пад сумнеў яго легітымнасьць — антыдзяржаўна і антыканстытуцыйна, а таксама непавага да той вялікай часткі насельніцтва, якая абрала яго прэзыдэнтам», — гаворыцца ў звароце, распаўсюджаным у Тбілісі .

«Мы лічым, што тыя людзі, якія патрабуюць адстаўкі прэзідэнта, наносяць прамую шкоду дзяржаўнасьці Грузіі і Канстытуцыі. Зыходзячы з гэтага, мы пачалі зьбіраць подпісы тых людзей, для якіх Канстытуцыя і закон вышэй за ўсё», — тлумачаць арганізатары акцыі.

Збор подпісаў пад пэтыцыяй завершыцца 20 студзеня.

Пад патрабаваннем адстаўкі прэзыдэнта М.Саакашвілі шэраг НДА Грузіі сабралі 835000 подпісаў і маюць намер з 20 студзеня пачаць перманентныя акцыі да адстаўкі прэзідэнта. Яны лічаць парушэньнем канстытуцыі той факт, што абраны 5 студзеня 2008 М.Саакашвілі будзе кіраўніком дзяржавы да кастрычніка 2013 году, парушаючы пяцігадовы тэрмін.

Пра гэта інфармуе агентцва «Интерфакс-Запад».
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG