Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Журналістыка — сярод прафэсіяў, якія найбольш прыцягваюць псыхапатаў


Оксфардзкі ўнівэрсытэт

Оксфардзкі ўнівэрсытэт

Інтэрнэт-сайт jobs.aol.com --> http://jobs.aol.com/articles/2013/01/02/the-jobs-with-the-most-psychopaths/ інфармуе пра новую кнігу псыхоляга з Оксфарду Кэвіна Датана «Мудрасьць псыхапатаў: як сьвятыя, шпіёны і сэрыйныя забойцы могуць навучыць нас посьпеху?»

У сваёй кнізе Кэвін Датан піша, што многія папулярныя прафэсіі прыцягваюць людзей, псыхалягічныя рысы якіх маюць шмат агульнага з не зусім псыхічна нармальнымі злачынцамі-крымінальнікамі. Сярод вылучаных аўтарам псыхапатычнх рысаў асобы, якія нават больш распаўсюджаныя сярод бізнэс-лідэраў, чым сярод крымінальнікаў, названыя такія: зьнешняя прыцягальнасьць, эгацэнтрызм, уменьне пераконваць, адсутнасьць спачуваньня да іншых, незалежнасьць і іншыя.

Вось сьпіс дзесяці прафэсіяў, якія, паводле оксфардзкага навукоўца, найбольш прыцягваюць у свае шэрагі людзей з псыхапатычным складам асобы:



1. Генэральны дырэктар/мэнэджэр
2. Адвакат
3. Сродкі масавай інфармацыі (тэлебачанне / радыё)
4. Прадавец
5. Хірург
6. Журналіст
7. Паліцыянт
8. Сьвятар
9. Шэф-кухар
10. Дзяржаўны службовец

А вось прафэсіі, якія, паводле Кэвіна Датана, куды ідуць людзі з найменшай колькасьцю псыхапатычных рысаў асобы:

1. Сацыяльны працаўнік, які даглядае хворых старых
2. Мэдсястра
3. Тэрапэўт
4. Рамесьнік
5. Касмэтоляг/Стыліст
6. Працаўнік харытатыўных арганізацый
7. Настаўнік
8. Крэатыўны мастак
9. Лекар
10. Бухгальтар

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG