Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Хаменка навучыць менчукоў калядаваць


Алег Хаменка

Алег Хаменка

7 студзеня ў менскім клюбе «Loft» гурты «Палац», «Dzivasil» i «Guda» пакажуць, як калядаваць у горадзе.

Алег Хаменка: «Нашы традыцыі прывязаныя да вясковага асяродзьдзя, а вось як сьвяткаваць Каляды у вялікім горадзе ніхто не задумваўся. Мы хочам увесьці такую традыцыю, каб кожны гарадзкі жыхар ведаў, як можна калядаваць, якія песьні сьпяваць, якія стравы спажываць».

Падчас канцэрту «Палац» прадставіць адзін з сваіх апошніх альбомаў «Кола грукатала». Таксама выступяць этна-калектывы «Dzivasil» i «Guda». На імпрэзе можна будзе пачаставацца традыцыйнымі беларускімі каляднымі стравамі.
XS
SM
MD
LG