Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Бразыліі злавілі ката, пры дапамозе якога вязьні рыхтавалі ўцёкі


Кот пароды Сфінкс на выставе ў Менску, чэрвень 2009 году

Кот пароды Сфінкс на выставе ў Менску, чэрвень 2009 году

У Бразыліі ў адной з турмаў краіны ў навагоднюю ноч прадухілі спробу ўцёкаў зьняволеных. Ахова затрымала ката, «абсталяванага» для ўцёкаў.

Паводле паведамленьняў мясцовай прэсы, на ката, якога злавілі напярэдадні новага году на тэрыторыі турмы, былі клейкай стужкай прыматаныя пілы, прылады для сьвідраваньня, мабільны тэлефон з зараднай прыладай і г.д.

Цяпер падазраванымі зьяўляюцца усе 263 вязьні гэтага пэнітэнцыярнай установы, таму што «з-за таго, што кот ня кажа, цяжка ўсталяваць, хто адказны», напісала мясцовая газэта.

Ката перадалі ў вэтэрынарную клініку.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG