Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Праваахоўныя органы распачалі крымінальную справу па факце гібелі ў Докшыцкім раёне Віцебскай вобласьці 41 асобіны высакароднага эўрапейскага аленя.

Пра гэта паведаміў «Інтэрфаксу» старшыня Докшыцкага райвыканкама Алег Пінчук.

«Па факце гібелі жывёл распачата крымінальная справа, ідзе расьследаваньне. Для аналізу ўзятыя ўнутраныя органы загіблых жывёл. Узятыя пробы кармоў, якімі сілкаваліся жывёлы. Сёньня чакаем заключэньня ўсіх лабараторый і высноў спэцыялістаў».

Пінчук не выключае, што да атручваньня жывёл могуць быць датычныя браканьеры.

«Я схільны да таго, што гэта злачынства маглі зьдзейсьніць браканьеры. У нас у раёне распачата шмат крымінальных спраў за браканьерства. Хацелі адпомсьціць людзям, а загінулі ні ў чым невінаватыя жывёлы».

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG