Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Хакеіста №1 каманды Беларусі на Калядным турніры на прызы прэзыдэнта Беларусі выдалілі ў першым матчы з камандай Швайцарыі.

Штраф на 2 хвіліны Аляксандар Лукашэнка атрымаў за атаку суперніка, які не валодае шайбай.

«Гэта былі самыя спакойныя 2 хвіліны ў гісторыі сувэрэннай Беларусі, — пажартавалі з гэтай нагоды на форуме «Прэсбола» заўзятары.

Каманда Лукашэнкі ў выніку перамагла 11:4, першую шайбу забіў сам Лукашэнка на другой хвіліне.

Як нагадвае інтэрнэт-газэта «Салідарнасьць», год таму на Калядным турніры адбыўся скандал: у беларускай камандзе налічылі адразу 9 дзейных хакеістаў, пры тым што ў турніры маюць удзельнічаць толькі аматары.
XS
SM
MD
LG