Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Андрэй Стрыжак: «Якую „крамолу“ шукалі ў маім ноўтбуку?»


Андрэй Стрыжак
Андрэй Стрыжак

Каардынатар моладзевай сеткі Беларускага незалежнага прафсаюзу працаўнікоў радыёэлектроннай прамысловасьці Андрэй Стрыжак зьвярнуўся 4 сьнежня з запытам да начальніка Гомелькай мытні, каб яму патлумачылі, зь якой мэтай у яго забралі на мяжы ноўтбук, хто што ў ім шукаў, і якія вынікі пошуку.

Стрыжак «Мне вярнулі кампутар у сьнежні без аніякай даведкі. Мытнікі наагул заявілі, што не яны правяралі ноўтбук. У кнізе, дзе я ставіў свой подпіс за яго вяртаньне, я заўважыў, што ноўтбук дастаўлены назад з управы КДБ па Гомельскай вобласьці. Без інфармацыі пра вынік праверкі ўсё гэта выглядае самаўпраўствам і беззаконьнем».

Спадара Стрыжака затрымалі 21 лістапада на пункце пропуску «Новая Гута», калі ён вяртаўся з Украіны, дзе ўдзельнічаў у двух сэмінарах — прафаюзным і па правах чалавека. Толькі пасьля працяглага затрыманьня мытнікі патлумачылі прафсаюзнаму актывісту, што забіраюць кампутар дзеля «праверкі на наяўнасць інфармацыі, якая забаронена для перамяшчэньня церазь мяжу Мытнага зьвязу».

Моладзевы актывіст кажа, што калі не атрымае пэўнага адказу з мытні, то зьвернецца ў іншыя структуры, якія займаліся праверкай ягонага ноўтбука.

Увагу да сваёй пэрсоны Андрэй Стрыжак тлумачыць дзейнасьцю ў якасьці моладзевага лідэра незалежнага прафсаюзу. І дадае, што, апрача праверкі ноўтбука, ня так даўно падатковая інспэкцыя запатрабавала ў яго самога й ягонага бацькі дэклярацыі пра даходы. Прычым інфармацыю пра даходы Андрэя ў прафсаюзе РЭП падатковая інспэкцыя патрабуе за 10 гадоў, хоць працуе маладзён у гэтай структуры толькі два гады.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG