Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЗША спынілі расьсьледаваньне супраць Google


Старшыня Фэдэральнай гандлёвай камісіі ЗША Джон Лейбавіц на прэсавай канфэрэнцыі 3 студзеня па выніках расьсьледаваньня ў справе Google

Старшыня Фэдэральнай гандлёвай камісіі ЗША Джон Лейбавіц на прэсавай канфэрэнцыі 3 студзеня па выніках расьсьледаваньня ў справе Google

Амэрыканскія сьледчыя ў антыманапольнай справе прыйшлі да высновы, што кампанія Google не маніпулявала вынікамі інтэрнэт-пошукаў, каб нашкодзіць сваім канкурэнтам.

3-га студзеня Фэдэральная гандлёвая камісія ЗША абвясьціла, што яе чальцы аднагалосна вырашылі спыніць расьсьледаваньне дзеяньняў Google, якое цягнулася каля 20 месяцаў. Пры гэтым Google павінен спыніць практыку гэтак званае «выскрабаньня» інфармацыі ў канкурэнтаў і падачы яе, як сваёй. Microsoft і іншыя канкурэнты Google заклікалі камісію распачаць супраць Google паўнамаштабную антыманапольную справу, абвінавачваючы гэтую кампанію ў здушэньні канкурэнцыі праз наданьне сваім паслугам галоўнага месца ў выніках інтэрнэт-пошукаў.

Google па-ранейшаму спрабуе ўрэгуляваць падобнае ж антыманапольнае расьсьледаваньне, якое распачалі ўлады Эўразьвязу.
XS
SM
MD
LG