Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Чавэса пачаліся праблемы зь лёгкімі


Архіўнае фота 2005 году.

Архіўнае фота 2005 году.

Пра гэта паведаміў напярэдадні міністар інфармацыі вэнэсуэльскага ўраду Эрнэста Вільегас. Паводле яго слоў, у Чавэса цяпер праблемы з дыханьнем з-за захворваньня лёгкіх. Ніякіх іншых падрабязнасьцяў аб стане здароўя Чавэса міністар не прывёў, адзначыўшы толькі, што прэзыдэнт павінен выконваць строгі рэжым.

Атачэньне Чавэса абвінавачвае замежныя СМІ ў «псыхалягічнай вайне», у спробах дэстабілізаваць абстаноўку ў Вэнэсуэле, нагнятаючы напружанасьць вакол здароўя Чавэса і распаўсюджваючы неправераныя зьвесткі.

З дня апэрацыі 11 сьнежня Уга Чавэс не зьяўляўся на публіцы. Ці зможа ён вярнуцца на радзіму да 10-га студзеня, да прызначанай на гэты дзень цырымоніі яго інаўгурацыі на пасаду прэзыдэнта на новы тэрмін, па-ранейшаму застаецца незразумелым.
XS
SM
MD
LG