Лінкі ўнівэрсальнага доступу

АГП рыхтуе зварот да пракурора ў справе Ганчара і Захаранкі


Старшыня Аб’яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька зьбіраецца выкарыстаць досьвед справы Магніцкага для пошуку вінаватых у зьнікненьнях апанэнтаў Лукашэнкі.

Лідэр АГП Анатоль Лябедзька заявіў, што ягоная партыя мае намер актуалізаваць справы зьніклых апанэнтаў Лукашэнкі Віктара Ганчара, Юрыя Захаранкі, Анатоля Красоўскага і Зьмітра Завадзкага, бо ў наступным годзе сканчаецца тэрмін даўнасьці і гэтыя справы могуць схаваць пад сукно. Да канца студзеня АГП разьлічвае накіраваць генэральнаму пракурору канкрэтны, падрабязны зварот і запатрабаваць адказу па ўсіх пытаньнях, якія былі агучаныя яшчэ ў 1999–2000 гадах у сувязі са зьнікненьнем апанэнтаў Аляксандра Лукашэнкі.

У прыватнасьці, Анатоль Лябедзька ізноў прадставіць пракурору зьвесткі, агучаныя падчас выбарчай кампаніі 2001 году кандыдатам ад апазыцыі Ўладзімерам Ганчарыкам, у тым ліку матэрыялы пра рапарт генэрала Лапаціка, паказаньні Алкаева і іншыя. Анатоль Лябедзька сказаў, што калі яны атрымаюць адпіску, то вырашэньня гэтай праблемы будуць шукаць у міжнародным ракурсе з улікам досьведу справы Магніцкага. Гэтая справа прывяла да таго, што ў Злучаных Штатах прынялі «Акт Магніцкага» з санкцыямі супраць службовых асобаў, вінаватых у забойстве расейскага юрыста.
XS
SM
MD
LG