Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мы вас чакаем. Васіль Парфянкоў


Мы вас чакаем. Васіль Парфянкоў
пачакайце

No media source currently available

0:00 0:00:58 0:00

Відэасэрыя «Мы вас чакаем» — гэта спробы родных і блізкіх зьвярнуцца да палітвязьняў, павіншаваць іх са сьвятамі. У гэтым выпуску — сябар Васіля Парфянкова.

Даведка Свабоды:

Васіль Парфянкоў


Нарадзіўся 30 жніўня 1983 г. у Менску. Скончыў 9 клясаў менскай школы № 163. Атрымаў будаўнічую прафэсію «майстар аддзелачных работ», працаваў рабочым у прыватных будаўнічых кампаніях, аўтасьлесарам ў 7-м аўтапарку Менску. Нежанаты.

Удзельнічаў у абароне Курапатаў у 2001-2002 г. Быў сябрам Беларускай партыі свабоды, удзельнічаў у акцыях разам з Маладым Фронтам і «Зубром». Неаднаразова бываў затрыманы і адбываў адміністрацыйныя тэрміны за грамадзкую актыўнасьць.

Падчас прэзыдэнцкіх выбараў 2010 г. супрацоўнічаў з кампаніяй «Гавары праўду!», быў актывістам штабу Ўладзімера Някляева. Браў удзел у акцыі пратэсту супраць фальсыфікацыі вынікаў выбараў 19 сьнежня 2010 г. Быў затрыманы 4 студзеня 2011 г. Абвінавачаны ва ўдзеле ў масавых беспарадках. Да суду знаходзіўся ў сьледчым ізалятары на вуліцы Валадарскага ў Менску.

17 лютага судзьдзя Фрунзэнскага суду Менску Вольга Комар асудзіла Парфянкова на 4 гады зьняволеньня ў калёніі строгага рэжыму. Таксама ён мусіў кампэнсаваць страты — 14 мільёнаў 700 тысяч рублёў за нібыта пашкоджаны будынак. Грошы на штраф сабралі салідарныя з палітвязьнем людзі. Адбываў пакараньне ў Аршанскай калёніі № 8. Вызвалены 13 жніўня 2011 году.

Улетку 2012 году Васіль Парфянкоў асуджаны на 6 месяцаў знаходжаньня ў арыштным доме за парушэньне правілаў адбыцьця хатняга прафіляктычнага нагляду. Гэты нагляд быў накладзены на Васіля Парфянкова за ўдзел у 2011 годзе ў акцыях салідарнасьці з палітвязьнямі. Тэрмін арышту адлічваецца з 9 жніўня 2012 году. Васіль Парфянкоў адбывае пакараньне ў Баранавічах.

Васіль Парфянкоў падчас суду за Плошчу
Васіль Парфянкоў падчас суду за Плошчу


Глядзіце таксама

Мы вас чакаем. Павал Севярынец

Мы вас чакаем. Яўген Васьковіч

Мы вас чакаем. Аляксандар Францкевіч

Мы вас чакаем. Эдуард Лобаў

Мы вас чакаем. Зьміцер Дашкевіч

Мы вас чакаем. Ігар Аліневіч


Мы вас чакаем. Мікалай Дзядок

Мы вас чакаем. Алесь Бяляцкі

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG