Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Даклад Index on Censorship: Сеціва пад кантролем


Улады Беларусі абмяжоўваююць свабоду выказваньняў у інтэрнэце, фільтруючы кантэнт, кантралючы дзейнасьць грамадзянаў онлайн, блякуючы доступ да сайта.

Такія высновы робіць міжнародная арганізацыя Index on Censorship (Індэкс цэнзуры).

«Аўтарытарны рэжым ужывае і новыя падыходы, каб задушыць свабоду выказваньні ў інтэрнэце. Да іх адносяцца ужываньне новых тэхналогіяў, такіх як DDoS-атакі, хакерскія напады на незалежныя сайты і маніпуляцыя кантэнтам. Аналіз, праведзены Index on Censorship, паказаў, што ўлады Беларусі плянуюць усталяваць яшчэ больш жорсткі кантроль над доступам грамадзян краіны да сеціва», — гаворыцца ў дакладзе, які называецца «Сеціва пад кантролем».

«Улады Беларусі істотна пашырылі свой кантроль над сфэрай лічбавай камунікацыі грамадзянаў краіны. Нямногія ўсьведамляюць, што ў цяперашні час рэжым мае магчымасьць кантраляваць практычна ўсе дзеяньні жыхароў Беларусі ў інтэрнэце. Гэта істотна пагаршае і без таго няпростую сытуацыю са свабодай слова ў краіне », - кажа супрацоўнік Index on Censorship па Беларусі і рэгіёну АБСЭ Андрэй Аляксандраў.

Праваабарончая арганізацыя дае свае парады, як выправіць сытуацыю:

  • Cпыніць невымерныя і залішнія заканадаўчыя і дзеяньні ў сеціве і ў рэчаісным жыцьці, якія абмяжоўваюць свабоду выказваньня.
  • Дзейныя законы павінны быць прыведзены ў адпаведасьць з міжнароднымі нормамі і стандартамі ААН і АБСЭ ў галіне СМІ.
  • Прыватныя кампаніі не павінны ўключацца ў цэнзуру онлайн-кантэнту і пастаўляць прыватную інфармацыю уладам.
  • Абмежаваньні доступу да онлайн-кантэнту павіныя грунтавацца на рашэньнях судоў.
  • Абсталяваньне для сачэньня не павінна выкарыстоўвацца для адсочваньня працы журналістаў і грамадзкіх актывістаў, а таксама кантролю над дзеяньнямі грамадзян Беларусі ў інтэрнэце.
  • Заходнія кампаніі павінны абмежаваць экспарт у Беларусь абсталяваньня і тэхналогій, якія могуць быць выкарыстаны для адсочваньня онлайн-актыўнасьці грамадзян.
  • Беларускія незалежныя СМІ, арганізацыі грамадзянскай супольнасьці і актывісты павінны атрымліваць неабходную падтрымку і навучаньне для таго, каб яны маглі эфэктыўна абараняць свае вэб-сайты ад кібер-нападаў.
  • Краіны Эўразьвязу павінны працягнуць ціск на беларускія ўлады з патрабаваньнямі паважаць правы чалавека і спыніць рэпрэсіі ў дачыненьні да грамадзянскай супольнасьці і незалежнай прэсы.
  • Краіны Эўразьвязу павінны працягнуць падтрымку грамадзянскай супольнасьці і незалежных СМІ ў Беларусі.
XS
SM
MD
LG