Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Пушкін: Мару, каб зладзіць пэрформанс і не пасадзілі


Алесь Пушкін

Алесь Пушкін

Адбылася онлайн-канфэрэнцыя з мастаком Алесем Пушкіным.

17 сьнежня пасьля 12-дзённага арышту Алесь Пушкін выйшаў на волю з ізалятару на вуліцы Акрэсьціна ў Менску. Мастак быў пакараны арыштам за тое, што прыйшоў у Вярхоўны суд з партрэтам змагара за незалежную Беларусь Расьціслава Лапіцкага, расстралянага ў сталінскія часы. Суд палічыў учынак мастака недазволенай акцыяй.

Раней Пушкіна ўжо каралі за зьяўленьне ў публічным месцы з партрэтам Расьціслава Лапіцкага. У лістападзе мастакі суполкі «Пагоня» — Алесь Пушкін, Алесь Цыркуноў, Генадзь Драздоў — правялі ў Смаргоні акцыю памяці Лапіцкага разам зь мясцовымі актывістамі Ўладзімерам Шульжыцкім і Валянцінам Варанішчам.

Мастак падаў у Вярхоўны суд заяву на абскарджваньне рашэньня суду Смаргонскага раёну, паводле якога адбываў 10-суткавы адміністрацыйны арышт за тое, што ў верасьні 2012 году прайшоў з партрэтам Расьціслава Лапіцкага па вуліцах Смаргоні. Гэтымі днямі Алесь Пушкін чакае зь Вярхоўнага суду адказу на сваю заяву.

Напярэдадні онлайн-канфэрэнцыі Алесь Пушкін заявіў для чытачоў «Свабоды»:

«Я сьвядома абраў жыцьцё ў правінцыі. Самае галоўнае ў гэтым рашэньні — навучыцца мастацтву ў вялікім горадзе і вярнуцца на сваю малую радзіму, дзе сеяць добрае і вечнае. Ужо 15 гадоў мы жывем у Бабры. Чаго ў нас больш — паразаў ці перамог? Што галоўнае ў сёньняшнім мастацтве? Што для мяне асабіста азначае сьвята Раства? На ўсе гэтыя пытаньні я гатовы адказаць чытачам сайту «Свабоды».

Чытаць адказы Алеся Пушкіна можна ТУТ.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG