Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларускі дом у Празе атрымаў афіцыйную рэгістрацыю ў Міністэрстве ўнутраных спраў Чэхіі.

Рэгістрацыя дазваляе зьвяртацца ў дзяржаўныя ўстановы, гарадзкую адміністрацыю, грамадзкія інстытуты ды супрацоўнічаць зь імі.

Мяркуецца, што Беларускі дом у Празе будзе выконваць функцыю «альтэрнатыўнай амбасады Беларусі» і стане праваабарончым і інфармацыйным цэнтрам для беларусаў у Чэхіі, паведамляе прэсавая служба БД.

Стварыць Беларускі дом у Празе пастанавілі ў лістападзе 2012 году на першым паседжаньні беларускіх арганізацыяў, зарэгістраваных у Чэхіі.

Тады ў сустрэчы ўдзельнічалі прадстаўнікі шасьці беларускіх арганізацыяў:

  • асацыяцыі «За мадэрнізацыю»,
  • руху салідарнасьці «Разам»,
  • міжнароднага цэнтру грамадзкіх ініцыятыў «Наш дом»,
  • аб’яднаньня «Пагоня»,
  • Беларускага форуму ў Празе «Адраджэньне»,
  • Беларускага гостэла ў Празе.


У сустрэчы таксама ўдзельнічалі прадстаўнікі МЗС Чэхіі і праваабарончай арганізацыі «Чалавек у бядзе», дадае БелаПАН.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG