Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Відэасэрыя «Мы вас чакаем» — гэта спробы родных і блізкіх зьвярнуцца да палітвязьняў, павіншаваць іх са сьвятамі, расказаць сямейныя навіны. Да бацькі зьвяртаецца Адам Бяляцкі, які вучыцца ў Польшчы.

Даведка Свабоды:

Алесь Бяляцкі


Нарадзіўся 25 верасьня 1962 г. у Сартавальскім раёне Карэліі (Расея). Скончыў сьветлагорскую школу № 5, Гомельскі дзяржаўны ўнівэрсытэт і асьпірантуру Інстытуту літаратуры АН Беларусі.

Адзін са стваральнікаў Таварыства маладых літаратараў «Тутэйшыя», старшыня гэтай арганізацыі. Адзін з заснавальнікаў таварыства «Мартыралёг Беларусі», сябра Арганізацыйнага камітэту БНФ. Адзін з арганізатараў Беларускай каталіцкай грамады.

У 1992-1996 г. быў дэпутатам Менскага гарадзкога савету. У 1989-1998 г. працаваў дырэктарам Літаратурнага музэю Максіма Багдановіча. З 1997 г. кіруе праваабарончым цэнтрам «Вясна». У 2007 г. быў абраны віцэ-прэзыдэнтам Міжнароднай фэдэрацыі правоў чалавека. Жанаты, мае сына.

Узнагароджаны Швэдзкай прэміяй імя Пэра Ангера, прэміяй Свабоды імя Андрэя Сахарава (Нарвэскі Хэльсынскі камітэт), Прэміяй Homo Homini арганізацыі People in Need («Чалавек у нядолі»). Муніцыпалітэт гораду Генуя (Італія) у 2010 г. надаў Бяляцкаму званьне «Ганаровы грамадзянін Генуі». У 2011 г. праваабарончы цэнтар «Вясна» ўганараваны «Прэміяй свабоды» Атлянтычнай рады ЗША. Алесь Бяляцкі вылучаны на Нобэлеўскую прэмію міру ў 2006, 2007 і 2012 г.

4 жніўня 2011 г. арыштаваны пасьля таго, як Літва і Польшча перадалі ўладам РБ зьвесткі пра банкаўскія рахункі на сваёй тэрыторыі. Бяляцкага абвінавачваюць ва ўтойваньні прыбыткаў у асабліва буйным памеры. 24 лістапада 2011 г. асуджаны Першамайскім судом Менска на 4,5 гады калоніі ўзмоцненага рэжыму з канфіскацыяй маёмасьці. Праваабарончая арганізацыя «Міжнародная амністыя» прызнала Алеся Бяляцкага вязьнем сумленьня.

Адбывае пакараньне ў калёніі ў Бабруйску.

Супрацоўнікі ДФР садзяць Алеся Бяляцкага ў машыну, якая павязе кіраўніка «Вясны» ў няволю. 4 жніўня 2011

Супрацоўнікі ДФР садзяць Алеся Бяляцкага ў машыну, якая павязе кіраўніка «Вясны» ў няволю. 4 жніўня 2011



Глядзіце таксама

Мы вас чакаем. Павал Севярынец

Мы вас чакаем. Яўген Васьковіч

Мы вас чакаем. Аляксандар Францкевіч

Мы вас чакаем. Эдуард Лобаў

Мы вас чакаем. Зьміцер Дашкевіч

Мы вас чакаем. Ігар Аліневіч


Мы вас чакаем. Мікалай Дзядок

XS
SM
MD
LG