Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Такое жыцьцё. «Плот праўды» ў Берасьці


Берасьцеец-пэнсіянэр Міхаіл Лукашэвіч больш за тры гады піша на сваім плоце злабадзённыя выказваньні, адрасаваныя ўладам. Гэты «плот праўды» стаіць на вуліцы Ясеніна — у тым раёне Берасьця, дзе шмат чыноўніцкіх катэджаў. Спадар Лукашэвіч, былы інжынэр-энэргетык, лічыць сябе дысыдэнтам і пазьбягае кантактаў з прэсай.
XS
SM
MD
LG