Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Незалежны інстытут сацыяльна-эканамічных і палітычных дасьледаваньняў (НІСЭПД) апублікаваў вынікі чарговага нацыянальнага апытаньня, праведзенага ў сьнежні.

Паводле гэтага апытаньня, сёньня за Аляксандра Лукашэнку прагаласавала б 31,5 працэнты, што фактычна не зьмянілася ў параўнаньні з апошнім апытаньнем у верасьні-кастрычніку (тады было 31,6).

У сьнежні 39 працэнтаў заявілі, што давяраюць прэзыдэнту, 49 — не давяраюць. Як адзначаюць дасьледчыкі НІСЭПД, працягваецца геапалітычны дрэйф беларусаў у бок Захаду. На пытаньне аб выбары паміж аб’яднаньнем з Расеяй і ўступленьнем у Эўразьвяз погляды рэспандэнтаў разьмеркаваліся такім чынам — 37,7 — «за Расею», 43, 4 — «за Эзразьвяз»





Разам з тым, працягваецца стабілізацыя «эканамічнага адчуваньня» беларусаў. Колькасьць тых, хто заяўляе, што іхняе матэрыяльнае становішча пагоршылася, у параўнаньні з верасьнем фактычна не зьмянілася — 26, 7 у сьнежні супраць 25 працэнтаў у верасьні.

Разам з тым, колькасьць тых, хто лічыць, што «становішча справаў у краіне разьвіваецца ў няправільным накірунку», па-ранейшаму перавышае колькасьць тых, хто з гэтым тэзісам нязгодны — 47,4 супраць 34,1

Галоўным віноўнікам цяперашняга крызісу беларусы называюць прэзыдэнта (41 працэнт) і ўрад (39,1)



Падрабязнасьці — пазьней на сайце «Свабоды»

НІСЭПД — незалежны навуковы цэнтар, які праводзіць дасьледаваньні грамадзтва ад 1992 году. У 2005 годзе, пасьля ліквідацыі Вярхоўным судом Беларусі, быў вымушаны зарэгістравацца ў Літве.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG