Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расея ня будзе зьніжаць для Украіны цану на газ, заявіў дырэктар дэпартамэнту эканамічнага супрацоўніцтва РФ Аляксандар Горбань.

«Што тычыцца патрабаваньняў прадаваць Украіне газ па такім самым цэнам, як Беларусі, ды яны незьдзяйсьняльныя. Расея на гэта ня пойдзе,» — заявіў Горбань. Паводле яго, расейскі бок прапаноўваў Украіне далучыцца да Мытнага зьвязу і атрымоўваць газ па такіх самых цэнах, як Беларусь.

У 2013 годзе Беларусь мае атрымоўваць расейскі газ па цане 185 даляраў за тысячу кубамэтраў. Цана для Ўкраіны пакуль складае 426 даляраў за тысячу кубамэтраў.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG