Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Апошні шанец пазьбегчы «фіскальнага абвалу» ў ЗША


Барак Абама
Барак Абама
31 студзеня 2012 году – апошні дзень, калі Кангрэс ЗША можа ўхваліць закон аб абмежаваньні бюджэтнага дэфіцыту ЗША на наступныя 10 гадоў і такім чынам прадухіліць абвал краіны з гэтак званай «фіскальнай стромы».

Апошнюю сёлетнюю надзею лідэры дэмакратаў і рэспубліканцаў у Сэнаце і Палаце прадстаўнікоў ЗША правялі ў размовах наконт бюджэтнага кампрамісу, які не дазволіў бы задзейнічаць аўтаматычнае скасаваньне падатковых ільготаў і абмежаваньне бюджэтных выдаткаў, пачынаючы з 1 студзеня 2013 году.

Калі кампраміс ня будзе дасягнуты сёньня, у 2013 годзе падаткі ад даходу для кожнай амэрыканскай сям’і павысяцца ў сярэднім на 2 тысячы даляраў. Адначасова адчувальна паменшыцца фэдэральнае фінансаваньне як вайсковых, так і цывільных праграмаў.

Прэзыдэнт Барак Абама папярэдзіў, што няўдача дасягнуць такі кампраміс можа моцна ўдарыць па эканоміцы краіны.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG