Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Дзяржсакратар ЗША Гілары Клінтан шпіталізаваная ў сувязі з выяўленьнем у яе тромбу.

Філіп Рэйнс, прэсавы сакратар Клінтан, паведаміў, што ўчора падчас абсьледаваньня лекары выявілі ў яе згусткі крыві. Са словаў Рэйнс, дзяржсакратар застанецца ў шпіталі два дні, на працягу якіх мэдыкі вызначаць, ці мае яна патрэбу ў далейшым лекаваньні.

Раней у гэтым месяцы Клінтан страціла прытомнасьць і атрымала страсеньне мозгу. Прычынай непрытомнасьці магло стаць абязводжваньне арганізма ў выніку кішачнай інфэкцыі.

У 65-гадовай Клінтан вельмі насычаны графік працы. За час знаходжаньня на пасадзе дзяржсакратара яна наведала 112 краін – гэта больш, чым хто-небудзь зь яе папярэднікаў на пасадзе кіраўніка амэрыканскага зьнешнепалітычнага ведамства.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG