Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Інфармацыйны тузін году


Былы кандыдат у прэзыдэнты Андрэй Саньнікаў пасьля вызваленьня з турмы 14 красавіка

Былы кандыдат у прэзыдэнты Андрэй Саньнікаў пасьля вызваленьня з турмы 14 красавіка

Найбольш чытаныя навіны на сайце Свабоды цягам 2012 году — месяц за месяцам.

Студзень

Халіп: Саньнікава вымусілі падпісаць прашэньне да Лукашэнкі
Прашэньне са зьняволенага былога кандыдата ў прэзыдэнты «выбілі пагрозамі і катаваньнямі», заявіла ягоная жонка Ірына Халіп.

Люты

Вырак Сяргею Каваленку — 2 гады 1 месяц калёніі агульнага рэжыму

У Віцебску скончыўся працэс над актывістам Кансэрватыўна-хрысьціянскай партыі БНФ Сяргеем Каваленкам.

Сакавік

Кавалёва і Канавалава расстралялі
Агульнанацыянальнае тэлебачаньне Беларусі ў вечаровым выніковым выпуску навінаў паведаміла аб выкананьні сьмяротнага прысуду ў дачыненьні да абодвух меркаваных выканаўцаў выбуху ў менскім мэтро — Дзьмітрыя Канавалава і Уладзіслава Кавалёва.

Красавік

Саньнікаў: Галоўнае цяпер — змагацца за вызваленьне ўсіх
Кандыдат у прэзыдэнты на выбарах 2010 году Андрэй Саньнікаў быў вызвалены зь віцебскай калёніі 14 красавіка.

Травень

Цыбліенка адсудзіла ў Івашкевіча 500 тысяч рублёў за санкцыі
Суд абавязаў Віктара Івашкевіча выплаціць 500 тысяч рублёў работніцы Мазырскага НПЗ Марыне Цыбліенцы. Палітыка таксама абавязалі абвергнуць на сайце Хартыі’ 97 заклікі байкатаваць беларускія нафтапрадукты.

Чэрвень

Першы трэйлер фільму «Жыве Беларусь»
Прэм’ерны паказ фільму пра сучасную Беларусь адбыўся 22 траўня на Канскім кінафэстывалі.

Ліпень

Гігін адрэагаваў на заявы Лукашэнкі пра самалёт. Нецэнзурна
Галоўны рэдактар часопісу «Беларуская думка» адмовіўся камэнтаваць свой ранейшы артыкул, у якім ён тлумачыў, што прылёт ў Беларусь швэдзкага самалёта — містыфікацыя.

Жнівень

Надзея Астапчук: «Будзем змагацца»
Штурхальніцу ядра зь Беларусі Надзею Астапчук пазбавілі залатога алімпійскага мэдаля з-за станоўчага выніку допінг-тэсту.

Верасень

Дзень выбараў і байкоту. Жывы рэпартаж
«Свабода» асьвятляла выбары ў Палату прадстаўнікоў у рэжыме рэальнага часу.

Кастрычнік

Дзяды-2012. Шэсьце ў Курапаты
У Менску прайшлі шэсьце і мітынг ушанаваньня памяці ахвяр сталінізму, прымеркаваныя да дня памінаньня продкаў — Дзядоў.

Лістапад

Зянон Пазьняк кажа, што мае крыніцы ў КДБ
Старшыня Кансэрватыўна-хрысьціянскай партыі БНФ пракамэнтаваў тое, што ягоную крытыку на адрас апазыцыі шырока працытавалі дзяржаўныя мэдыі


Сьнежань

Рэдактарка аддзелу культуры «СБ» пасьмяялася зь беларускай мовы
Журналіст Зьміцер Лукашук спрабаваў атрымаць камэнтар у рэдактаркі аддзела культуры газэты «Советская Белоруссия» наконт яе галасаваньня на адборы «Эўрабачаньня».
XS
SM
MD
LG