Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Spiegel памылкова «пахаваў» Джорджа Буша-старэйшага


Нямецкі таблоід Der Spiegel ў нядзелю памылкова апублікаваў на сваім сайце нэкралёг на 41-га прэзыдэнта ЗША Джорджа Буша-старэйшага. Аб гэтым паведамляе Associated Press.

Нэкралёг быў на сайце ўсяго некалькі хвілінаў: чытачы электроннай вэрсіі выданьня заўважылі памылку і паведамілі аб гэтым у рэдакцыю.

Аўтар нэкралёгу назваў Буша-старэйшага «бясколерным палітыкам», чый вобраз здаецца лепшым толькі ў параўнаньні зь яго сынам Джорджам Бушам-малодшым, які таксама быў у свой час прэзыдэнтам ЗША.


Больш за месяц — з 23 лістапада Буш-старэйшы знаходзіўся ў шпіталі з-за бранхіту. На гэтым тыдні яго перавялі з рэанімацыі ў звычайную палату.

XS
SM
MD
LG