Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У сталіцы Індыі Дэлі правялі цырымонію крэмацыі 23-гадовай дзяўчыны, якая стала ахвярай жорсткага згвалтаваньня. У жалобных мерапрыемствах прынялі ўдзел члены сям’і загінулай і шэраг дзяржаўных чыноўнікаў.

Цела маладой жанчыны было вернута з Сынгапуру, дзе яна памерла ў шпіталі ў суботу — пасьля адпраўкі для экстранага лячэньня. Па словах лекараў, немагчыма было выратаваць жанчыну, якая зьведала значныя пашкоджаньні ўнутраных органаў і чэрапна-мазгавую траўму ў выніку нападу, які адбыўся 16 сьнежня ў аўтобусе ў Дэлі.

Пасьля паведамленьня аб згвалтаваньні тысячы разгневаных індыйцаў выйшлі на дэманстрацыі з заклікам даць больш гарантый абароны правоў жанчын.

За ўдзел у групавым згвалтаваньні арыштаваныя шэсьць чалавек, у суботу ім выставілі абвінавачаньне ў забойстве. Паліцыя сьцвярджае, што ўсім шасьцярым можа пагражаць сьмяротнае пакараньне.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG