Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Польская амбасада сабрала пасылку для Паўла Севярынца


Павал Севярынец

Павал Севярынец

Пра гэтым «Свабодзе» паведаміла маці зьняволенага Тацьцяна Севярынец.

Спадарыня Тацьцяна кажа, што гэтая пасылка з польскай амбасады стала для яе прыемнай нечаканасьцю:

«Такое ўражаньне, што людзі, якія зьбіралі пасылку, добра ўяўляюць патрэбы Паўла. Вось быццам бы я зьбірала гэтую пасылку на Каляды. Тут для Паўла і берцы, і кашуля, і шкарпэткі цёплыя, шапка, пальчаткі... Таксама даслалі каву, гарбату, цукеркі, кілбаскі, мяска... І нават елачку маленькую ўклалі...»

Тацьцяна Севярынец кажа, што вельмі ўдзячная такой праяве салідарнасьці з Паўлам:

«Я хачу перадаць падзяку польскай амбасадзе, польскаму ўраду, якія спачуваюць і падтрымліваюць Паўла. Зь вялікай удзячнасьцю цісьнем тыя рукі, якія ўкладалі гэтую пасылку за салідарнасьць з намі.»

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG