Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Прыём заявак на літаратурную прэмію Гедройца скончаны


Ежы Гедройц

Ежы Гедройц

Пра гэта паведаміў сакратар журы прэміі Павал Анціпаў. Пры гэтым ён удакладніў, што апублікаваны раней сьпіс прэтэндэнтаў павялічыўся на восем кніг.

За апошні месяц у яго дадаліся наступныя кнігі:

  • Сяргей Балахонаў. «Зямля пад крыламі Фенікса. (Нарысы з паралельнай гісторыі Беларусі)». Менск: Логвінаў, сэрыя «Галярэя Б».
  • Алесь Бычкоўскі. «Анамалія». Менск: Галіяфы, сэрыя «Калекцыя беларускай фантастыкі».
  • Валянціна Доўнар. «Каб сказаць... і пачулі». Менск: Харвест.
  • Севярын Квяткоўскі. «Падарунак для Адэлі». Менск: Логвінаў.
  • Уладзімер Някляеў. «Аўтамат з газіроўкай з сыропам і без. Менскі раман». Менск: Паперус.
  • Алесь Пашкевіч. " Сімъ Побѣдиши «. Менск: Кнігазбор.
  • Людміла Рублеўская. «Авантуры Пранціша Вырвіча, шкаляра і шпега». Менск: Рэдакцыя газеты «Зьвязда».
  • Мікола Сянкевіч. «Незваротны шлях». Берасьце: Альтэрнатыва.

Цяпер колькасьць прэтэндэнтаў пераваліла за чатыры дзясяткі. Зь іх у першай палове студзеня 2013 года будзе абвешчаны лонг-ліст прэміі. У яго трапяць 12 кніг. А пазьней — шорт ліст з шасьцю намінантамі, зь якіх будзе вызначаная тройка пераможцаў. Прэмія імя Ежы Гедройца ўручаецца ў другі раз. Першым яе ляўрэатам стаў Павал Касьцюкевіч са зборнікам апавяданьняў «Зборная РБ па негалоўных відах спорту». Ён атрымаў 105 мільёнаў беларускіх рублёў.
XS
SM
MD
LG