Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Антон Сурапін: Пакуль сядзеў, вырас на 4 сантыметры


Антон Сурапін

Антон Сурапін

Першае месца сярод самых абсурдных і несправядлівых арыштаў у сьвеце заняў арышт Антона Сурапіна. Топ-10 такіх арыштаў неафіцыйна склала ўплывовая праваабарончая арганізацыя Amnesty International.

У дзясятцы — бахрэйнскія карыстальнікі твітэра, якія «абразілі» караля, кітайская дысыдэнтка — змагарка за рэпрадуктыўныя правы, дэзэртырка з амэрыканскага войска, і дзяўчаты з Pussy Riot, якія апынуліся на 10 месцы.

Антон Сурапін быў арыштаваны сёлета 13 ліпеня і правёў у СІЗА КДБ боль за месяц. Падставай для артышту сталі фота мядзьведзікаў, якіх скінулі 4 ліпеня над Івянцом і Менскам швэдзкія пілёты.

Антону Сурапіну прыемна, што такая найвядомейшая праваабарончая арганізацыя не забыла на такі выпадак.

«Я пасьпеў паглядзець іншых вылучаных. Мая выснова: большасьць гэтых арыштаваных была зьвязаная з распаўсюдам інфармцыі. Улады большасьці краінаў сьвету рэпрэсуюць як раз за такое».

Антон кажа, што зь яго дагэтуль не зьнялі абвінавачаньне і ён знаходзіцца пад падпіскай пра нявыезд. Але цяпер ніякіх сьледчых дзеяньняў не адбываецца і ён проста ня ведае, што зь ягонай справай.

«Гэтая гісторыя падзяліла маё жыцьцё на дзьве часткі: да і пасьля арышту», — кажа Антон. — Мне цяжка нават згадваць сваё ранейшае жыцьцё. Мае знаёмыя лепш распавядуць, як я зьмяніўся».

Антон Сурапін жыве звычайным студэнцкім жыцьцём. На вучобе ніякіх праблемаў няма, дэканат ім таксама не цікавіцца. «Літаральна пазаўчора я здаў апошні залік. Зараз чакаю іспытаў. Цяпер у мяне, можна сказаць, вакацыі».

«З бацькамі ўсё добра. У нас зь ім па-ранейшаму цёплыя стасункі. Я іх і да арышту папярэджваў, што калі займаешся незалежнай журналістыкай, то можа з табой можа адбыцца ўсё, што заўгодна, — кажа Антон. — А цяпер мяне ніхто не чапае, дык яны і супакоіліся. Працуюць там жа, дзе і працавалі».
XS
SM
MD
LG