Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У тысячы расейцаў могуць сарвацца навагоднія аўтобусныя туры ў Эўропу па віне Беларускай чыгункі.

Пра гэта паведамляе РИА «Новости» са спасылкай на прэс-сакратара расейскага саюза туріндустрыі Ірыну Цюрыну.

29 сьнежня павінны выехаць з Масквы ў Берасьце больш за 400 турыстаў, а 2 студзеня — больш за 600. Турысты дабіраюцца да Берасьця на беларускіх цягніках, затым іх перасаджваюць на аўтобусы, якія разьяжджаюцца па розных эўрапейскіх маршрутах.

Турапэратары скардзяцца, што іх заяўкі на цягнік Масква — Берасьце былі ануляваныя. Набыць квіткі на іншыя цягнікі няма магчымасьці з-за адсутнасьці месцаў у пераднавагодні пэрыяд.

«Такім чынам, па віне Беларускай чыгункі зрываюцца навагоднія туры з выездам 29 сьнежня больш чым 400 расейскіх турыстаў», — сказала Цюрына.

Такая ж сытуацыя склалася з адпраўкай турыстаў з Масквы ў Берасьце 2 студзеня. Таксама не пацьверджаны ні адзін дадатковы цягнік пачынаючы ад 2 студзеня 2013 года.

Расейскі саюз туріндустрыі накіраваў ліст міністру транспарту і камунікацый Беларусі Анатолю Сіваку з просьбай адшукаць магчымасьць прадстаўленьня вагонаў для адпраўкі турыстаў у навагоднія туры. Але адказу пакуль няма.

Па словах Цюрынай, частка турапэратараў перасаджваюць сваіх кліентаў на аўтобусы, але яны таксама ў вялікім дэфіцыце.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG