Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пуцін ухваліў "антыамэрыканскі" закон


Прэзыдэнт Расеі Уладзімір Пуцін падпісаў сёньня ўхвалены раней Дзярждумай і Радай Фэдэрацыі закон, які забараняе ўсынаўленьне амэрыканскімі грамадзянамі расейскіх сіротаў.

Раней прэзыдэнцкая Рада ў правох чалавека накіравала Пуціну заўвагі адносна закону, назваўшы яго "не адпаведным канстытуцыі". З заклікам адхіліць праект у чацьвер да Пуціна зьвярнуўся камітэт грамадзянскіх ініцыятываў.

У звароце гаварылася, што закон шкодзіць расейскім дзецям. Апошнімі днямі супраць закону выступілі тысячы грамадзянаў Расеі, праваабаронцы, палітыкі, блогеры. Устрымацца ад увядзеньня закону ў дзеяньне заклікалі і міжнародныя арганізацыі. Падпісаны Пуціным закон таксама забараняе працу ў Расеі некамерцыйных арганізацыяў, якія займаюцца палітычнай дзейнасьцю і фінансуюцца з ЗША.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG