Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Амбасадара Швэцыі Стэфана Эрыксана, высланага сёлета зь Беларусі, слухачы Свабоды і наведнікі вэбсайту называюць сярод асобаў 2012 году. А каго вызначае сам спадар Эрыксан?

Эрыксан: «Мне здаецца, што вельмi шмат прыстойных людзей, якiя заслугоўваюць увагi за гэты год. Думаю, канешне, пра людзей за кратамi, якiя разам са сваiмi роднымi праxoдзiлi цяжкiя выпрабаваньнi.

Але для станоўчага настрою назаву ўсё ж некалькiх асобаў, якiя вельмi шмат робяць для беларускай культуры, i ў нейкiм сэнсе для мяне яны зьяўляюцца сымбалямi Беларусi. Гэта Уладзiмер Арлоў, а таксама Вiктар Шалкевiч, Лявон Вольскi i Змiцер Вайцюшкевiч.

Ёсьць і таленавітыя жанчыны — назаву яскравых i чароўных Валерыю Куставу, Аксану Спрынчан i Русю, якiя здольныя павярнуць любога хлопца да беларушчыны! Але ня толькi ў галiне культуры ёсьць адметныя беларускiя жанчыны. Маю на ўвазе прадстаўнiц грамадзянскай супольнасьцi i мэдыяў, напрыклад Жану Лiтвiну, Сьвятлану Калiнкiну, Таццяну Равяку i Вольгу Карач, якiя сваёй мужнасьцю i прынцыповасьцю ня могуць нас не ўразіць.

Напрыканцы назаву яшчэ трох асобаў, у адносiнах да якiх не было абыякавасцi ў 2012 годзе. Гэта — Уладзiмер Мацкевiч, Юры Зісер i Вiктар Марціновiч. Iх пазыцыi могуць быць спрэчнымi, але яны заўжды цiкавыя!».
  • 16x9 Image

    Сяргей Навумчык

    Сяргей Навумчык нарадзіўся ў 1961 годзе ў Паставах. Скончыў факультэт журналістыкі БДУ, служыў у войску, працаваў у віцебскай абласной газэце. Быў дэпутатам Вярхоўнага Савета Беларусі і каардынатарам парлямэнцкай апазыцыі БНФ. У 1996 годзе атрымаў палітычны прытулак у ЗША.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG