Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Згуртаванне беларусаў Канады і сьпеўны гурт «Яваровы людзі» з Таронта павіншавалі ўсіх беларусаў з Калядамі і Новым 2013 годам сваёй вэрсіяй песьні канадца Леанарда Коэна.

Зіма лютуе за акном,
Але ва ўтульны цёплы дом
Ня пусьцім мы завею ледзяную.
Каляднай сьветлаю парой
Сам уздымаецца настрой,
І ў лепшае мы верым — алілуя.
Свой першы тост заўжды я п’ю
За самых блізкіх — за сям’ю,
За тых, хто цеплыню сваю даруе.
Каб мы здаровыя былі,
Усе сябе ў жыцьці знайшлі,
І каб нам шанцавала — алілуя.
А тост другі бязь лішніх слоў
Я вып’ю за маіх сяброў,
За ўсіх, каго і помню, і люблю я.
Які б ні выпаў скрушны час,
Сябры трымаюць моцна нас,
Дабра вам і удачы — алілуя.
Хоць раскідала нас жыцьцё,
Адно яднае пачуцьцё —
Мы Бацькаўшчыну любім дарагую.
Шчыльней гуртуйма наш хаўрус,
І трэці тост — «За Беларусь!» —
Няхай гучыць паўсюль, як алілуя.




Музыка — Леанард Коэн. Музычная апрацоўка — Натальля Бялько. Беларускі тэкст — Віялета Кавалёва і гурт «Яваровы людзі». Відэааператар і рэжысэр — Аляксей Раманаў. Гукарэжысэр — Ігар Філюшкін.
XS
SM
MD
LG