Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сямашка «здабывае» нафту ў Маскве


Уладзімер Сямашка

Уладзімер Сямашка

Беларуская дэлегацыя на чале з першым віцэ-прэм’ерам Уладзімерам Сямашкам знаходзіцца ў Маскве, дзе працягвае перамовы з урадам Расеі па нафтавым балянсе на 2013 год.

Як паведамляе «Інтэрфакс», афіцыйны Менск разьлічвае падпісаць яго ў самы бліжэйшы час.

Беларускі ўрад просіць у Расеі у 2013 годзе паставіць 23 мільёна тон нафты.

Нафтавыя перамовы ідуць з кастрычніка. У сярэдзіне лістапада Сямашка заявіў аб дамоўленасьці наконт паставак 23 мільёнаў тон.

Перамовы ўскладненыя скандалам з растваральнікамі — нэгатыўнай рэакцыяй Масквы на маштабны бязмытны рээкспарт з тэрыторыі Беларусі расейскіх нафтапрадуктаў.

Расея патрабуе ад уладаў Беларусі выплаціць страты свайго бюджэту ў памеры 1,5 мільярда даляраў.

Аляксандр Лукашэнка ў мінулую пятніцу заявіў аб дасягнутай дамоўленасьці па пастаўцы ў наступным годзе 23 мільён нафты:

«Нам трэба 23 мільёны тон, яны давалі 19 мільёнаў па балянсе. Праўда, дамовіліся на 23 мільёны, нафту мы атрымаем без праблем», — заявіў ён пасьля сустрэчы з прэзыдэнтам Расеі Ўладзімірам Пуціным, якая адбылася ў Маскве 19 сьнежня.

Аднак гэтая заява не пацьвердзілася.

Наша даведка: кароткая гісторыя беларуска-расейскіх нафтавых адносін

1995: Умовы працы беларускіх нафтаперапрацоўчых заводаў былі зраўнаныя з расейскімі. Мыта на экспарт нафты было адменена наогул, а мыта на экспарт нафтапрадуктаў зь Беларусі Менск і Масква дамовіліся дзяліць у адносінах 85 да 15, дзе большая частка павінна была адыходзіць Расеі.

2001: Беларусь у аднабаковым парадку выйшла з дамовы дзяліцца мытам на экспартныя нафтапрадукты ў прапорцыі 85:15. Пяць наступных гадоў вяліся бясплённыя перамовы па ўрэгуляваньні гэтага пытаньня.

2006: Расея ўвяла экспартнае мыта на нафту, якую расейскія кампаніі пастаўлялі ў Беларусь.

2007: У адказ на ўвядзеньне мыта на нафту Расеяй Беларусь увяла мыта на транзыт расейскай нафты ў памеры 45 даляраў за тону. У студзені на тры дні спынілася падача расейскай нафты ў Эўропу нафтаправодам «Дружба».

2010: Наступная беларуска-расейская спрэчка, якая пагражала спыненьнем паставак расейскай нафты Эўропе, закончылася ў студзені падпісаньнем дамовы аб пастаўках расейскай нафты ў Беларусь.
XS
SM
MD
LG