Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо выходныя, 29-30 сьнежня: гадавіна ўтварэньня СССР і дзень памяці Аляксандра Цьвікевіча


НАДВОР'Е

…У суботу воблачна з праясьненьнямі. У нядзелю суцэльная воблачнасьць. Тэмпэратура на выходныя -3 – 0.

У БЕЛАРУСІ

29 сьнежня

Калядная казка пра беларускую гісторыю. Кампанія «Будзьма беларусамі!» і кнігарня «логвінаЎ» запрашаюць дзетак паслухаць расповед Кірылы Шыка на тэму: Што такое, дзеткі, гісторыя? Кнігарня «логвінаЎ» на Незалежнасьці 37а. Пачатак а 14.00

«Баль-Маскарад» у Музэі гісторыі тэатральнай і музычнай гісторыі. Менск, Старавіленская 14 (Траецкае прадмесьце). Пачатак а 15.00.

ГЭТЫЯ ДНІ Ў ГІСТОРЫІ

29 сьнежня

1845 — Тэхас стаў 28-м штатам ЗША.

1941 — на тэрыторыю акупаванай Чэхаславаччыны была скінутая група парашутыстаў, якія на загад эміграцыйнага чэхаславацкага ўраду ў траўні 1942 году правялі пасьпяховы замах на намесьніка пратэктара Багеміі і Маравіі Райнгарда Гайдрыха.

1958 — з Крымінальнага кодэксу СССР выдалілі паняцьце «вораг народу».

1989: Вацлаў Гавэл стаў прэзыдэнтам Чэхаславаччыны.

1996: у Гватэмале прымірэньнем бакоў скончылася грамадзянская вайна, што доўжылася 36 гадоў.

30 сьнежня

1667 — быў закрыты Віленскі манэтны двор. З канца XV стагодзьдзя ён быў асноўным цэнтрам манэтнай прамысловасьці Вялікага Княства Літоўскага.

1842 — у дачыненьні да Беларусі ўпершыню быў ужыты расейскі імпэрскі тэрмін «Северо-Западный край».

1922 — Беларусь уключылі ў склад СССР. І Усесаюзны зьезд саветаў прыняў дэклярацыю і дагавор аб утварэньні СССР.

1937 — у Менску расстралялі Аляксандра Цьвікевіча, беларускага палітыка, гісторыка, публіцыста.

1966 — улады БССР прынялі пастанову аб выданьні «Беларускай савецкай энцыкляпэдыі».

1990 — пачаўся рэгулярны рух цягнікоў па другой лініі Менскага мэтрапалітэну на ўчастку ад станцыі «Трактарны завод» да станцыі «Фрунзэнская».

1992 — Беларусь устанавіла дыпляматычныя дачыненьні зь Літвой.

2004 — Міхаіла Марыніча, былога беларускага міністра і пасла, засудзілі на 5 гадоў турмы за нібыта ўкрадзеныя кампутары.

У гэтыя дні нарадзіліся

29 сьнежня

1709 — Лізавета, расейская імпэратрыца.

1863 — Міхал Дзявочка, беларускі спартовец-раварыст. Перамагаў у гонках Масква — Ніжні Ноўгарад і Пецярбург — Масква. У гонках на трэку ў 1894 годзе стаў чэмпіёнам Расеі, у 1896-м — чэмпіёнам Англіі.

1915 — Чарлз Леанард Гарнэс, амэрыканскі пісьменьнік-фантаст.

1938 — Джон Войт, амэрыканскі актор, ляўрэат прэміі «Оскар» 1978 году.

1957 — Зьміцер Колас, папулярызатар сусьветнай інтэлектуальнай спадчыны па-беларуску, перакладчык і выдавец.

30 сьнежня

1865 — Рэдзьярд Кіплінг, ангельскі пісьменьнік, ляўрэат Нобэлеўскай прэміі

У гэтыя дні памерлі

29 сьнежня

1884 — Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч, беларускі паэт і драматург.

1924 — Карл Фрыдрых Георг Шпітэлер, швайцарскі пісьменьнік, раманіст, эсэіст, ляўрэат Нобэлеўскай прэміі 1919 году.

1926 — Райнэр Марыя Рыльке — аўстрыйскі паэт.

1986 — Андрэй Таркоўскі, расейскі кінарэжысэр, сцэнарыст.

30 сьнежня

1937 — у Менску расстралялі Аляксандра Цьвікевіча, беларускага палітыка, гісторыка, публіцыста, міністра замежных спраў ва ўрадзе БНР.

ЦЫТАТА НА ПАМЯЦЬ

«Надзея, у яе глыбінным і наймацнейшым сэнсе, — гэта ня проста радасьць ад таго, што ўсё ідзе добра; гэта здольнасьць працаваць дзеля нейкай мэты толькі таму, што гэтая мэта добрая, а не таму, што яна дае шанцы на посьпех»
Вацлаў Гавэл.

ГОД ТАМУ НА САЙЦЕ СВАБОДЫ

Канцэрт Лявона Вольскага ў Празе

Уладзімер Арлоў: «Аднойчы малы Раман запытаўся: А чаму па-беларуску гаворым толькі мы і нашыя знаёмыя»

Працягваецца атака на сайт "Хартыі-97"

Брытанскі дасьледчык: Што загубіць апошнюю дыктатуру
XS
SM
MD
LG