Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня, 28 сьнежна: гадавіна заканчэньня баявых дзеяньняў Слуцкага паўстаньня


Бліц-агляд падзеяў і тэмаў у Беларусі, сьвеце, гісторыі.

НАДВОР'Е

У Беларусі – сонечна, тэмпэратура мінус 5.

У ГЭТЫ ДЗЕНЬ У БЕЛАРУСІ:

Менск, у галерэі Унівэрсытэту культуры – выстава мастакоў-керамістаў «Бабруйскі варыянт». Пачатак а 18-й.

ГЭТЫ ДЗЕНЬ У ГІСТОРЫІ

1908 – у Вільні заснаваная друкарня таварыства “Наша хата”, што выдавала беларускія падручнікі і дзіцячыя кніжкі.

1913 – у віленскай друкарні Марціна Кухты выйшла першая і адзіная прыжыцьцёвая кніжка Максіма Багдановіча “Вянок”.

1918 – на парлямэнцкіх выбарах у Брытаніі ўпершыню чальцом палаты абшчынаў была абраная жанчына – Канстанцыя Маркевіч. Прозьвішча Маркевіч яна мела ад польскага мужа Казіміра Дуніна-Маркевіча.

1920 – скончыліся баявыя дзеяньні Слуцкага Збройнага чыну

1973 – выйшла з друку кніга Аляксандра Салжаніцына “Архіпэляг Гулаг”.

1991 – беларускі ўрад прыняў пастанову аб лібэралізацыі цэн – пераходзе да свабоднага рыначнага цэнаўтварэньня на тавары і паслугі.

1991 – Беларусь усталявала дыпляматычныя адносіны з ЗША.

2004 – прэзыдэнцкія выбары на Украіне выйграў Віктар Юшчанка, перамогшы свайго найбліжэйшага канкурэнта Віктара Януковіча.

2010 – Аляксандар Лукашэнка прызначыў прэм’ер-міністрам Міхаіла Мясьніковіча замест Сяргея Сідорскага.

У гэты дзень нарадзіліся:

1856 – Вудра Вільсан, 28-ы прэзыдэнт ЗША, Нобэлеўскі ляўрэат.

1908 - Яўген Вучэціч, савецкі скульптар, аўтар ня толькі славутага помніка на Мамаевым кургане “Радзіма-маці”, але і шэрагу скульптур Сталіна, Леніна, Дзяржынскага.

1910 – Іван Шаціла, народны артыст Беларусі.

1944 – Кэры Муліс, амэрыканскі біяхімік, дасьледнік ДНК, ляўрэат Нобэлеўскай прэміі.

У гэты дзень памерлі:

1925 – расейскі паэт Сяргей Ясенін.

1937 – францускі кампазытар Марыс Равэль.

1945 – амэрыканскі пісьменьнік Тэадор Драйзэр.

1984 – пісьменьнік Мiкола Лобан.

ЦЫТАТА НА ПАМЯЦЬ:

Народ можа дараваць пісьменьнікам многае, але ня можа дараваць маўчаньня ў часы, калі вырашаецца яго лёс.

Максім Танк

ГОД ТАМУ НА САЙЦЕ СВАБОДЫ


Мірон павесіў бел-чырвона-белы сьцяг у Рубе

Заснаваная прэмія імя Гедройца за найлепшую кнігу прозы па-беларуску

Заснаваная прэмія імя Гедройца за найлепшую кнігу прозы па-беларуску

Асуджаны да сьмерці Кавалёў падаў наглядную скаргу
XS
SM
MD
LG