Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Буш-старэйшы ў рэанімацыі


Буш-старэйшы ў Вашынгтоне ў траўні 2012 году

Буш-старэйшы ў Вашынгтоне ў траўні 2012 году

Былы прэзыдэнт ЗША Джордж Буш-старэйшы, які праходзіць лячэньне ў шпіталі ў Х'юстане, знаходзіцца ў рэанімацыі.

Пра гэта паведаміў прэсавы сакратар ягонай сям'і Джым Макгрэт. Паводле словаў Макгрэта, экс-прэзыдэнт пры сьвядомасьці. Прэсавы сакратар удакладніў, што ў аддзяленьне інтэнсіўнай тэрапіі Буша зьмясьцілі яшчэ ў нядзелю. Сям'я Буша-старэйшага знаходзіцца побач зь ім. 88-гадовы экс-палітык быў шпіталізаваны ў лістападзе з моцным кашлем, а апошнімі днямі ў яго таксама паднялася тэмпэратура.
XS
SM
MD
LG