Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Чалавек году» паводле Шарамета, Літвіной, Дынько, Сярэдзіча


Крамской. Незнаёмка
Крамской. Незнаёмка

Працягваем апытаньне Свабоды: Каго вы лічыце чалавекам 2012 году ў Беларусі?

Апытаныя цягам папярэдняга тыдня вядомыя ў Беларусі асобы ў якасьці годных званьня «чалавека году» пералічвалі прадстаўнікоў самых розных сфэраў: гэта палітвязьні Мікола Статкевіч, Зьміцер Дашкевіч і Алесь Бяляцкі, бізнэсовец Аркадзь Допкін, журналістка Сьвятлана Калінкіна, музыка Сяргей Міхалок, культуроляг Тацьцяна Матафонава, футбольны трэнэр Віктар Ганчарэнка і г.д.

Хто яшчэ варты быць «Чалавекам году»?

Кажа заснавальнік інтэрнэт-рэсурсу «Беларускі партызан» Павал Шарамет:

«Я б людзьмі году назваў швэдаў, якія ў ліпені раскідалі над Беларусьсю сотні плюшавых мядзьведзяў. Гэта самая яскравая акцыя 2012 году, якая вярнула беларускім апазыцыянэрам аптымізм, паказаўшы, што заўсёды можна знаходзіць нейкія цікавыя павароты, праводзіць яскравыя акцыі».

Старшыня Беларускай асацыяцыі журналістаў Жанна Літвіна:

«Гэта Алесь Бяляцкі. Зараз у чалавека столькі выпрабаваньняў, але Алесь, ня гледзячы ні на што, з пачуцьцём уласнай годнасьці ўсе гэтыя выпрабаваньні вытрымлівае».

Шэф-рэдактар газэты «Наша Ніва» Андрэй Дынько:

«Мы ў «Нашай Ніве» сёлета вырашылі, што гонар быць названымі асобамі году маюць тыя людзі, якія вярнулі ў Беларусь статут Вялікага Княства Літоўскага. Гэта дырэктар Магілёўскага гістарычнага музэю Аляксей Бацюкоў, студэнт Андрэй Радкоў і архівіст Зьміцер Яцкевіч. Мы назвалі іх разам, бо бяз кожнага зь іх гэта не адбылося б. Адзін заўважыў, што прадаецца асобнік статута, другі дапамог у арганізацыі выкупу, а трэці арганізаваў масавую грамадзкую акцыю, і тысячы людзей патроху сабралі грошы, каб вярнуць у Беларусь гэтую сьвятыню».

Галоўны рэдактар газэты «Народная воля» Ёсіф Сярэдзіч:

«Шкада, але 2012 год у гэтым пляне быў наогул шэрым. Нават што да тых асобаў, якія заяўлялі пра сябе раней, дык сёлета іх практычна не было ні чуваць, ні відаць».
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG