Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Чалавек году» паводле Калінкінай, Вінаградава, Радзінай, Бандарэнкі


«Каго вы лічыце чалавекам 2012 году ў Беларусі?» http://www.svaboda.org/flashembed.aspx?t=phg&id=24810048&w=640&h=458&skin=embeded


Для шэф-рэдактара газэты «Народная воля» Сьвятланы Калінкінай чалавек году — Зьміцер Дашкевіч:

Сьвятлана Калінкіна

Сьвятлана Калінкіна

«На мой погляд, гэты чалавек стаў сымбалям змаганьня не за ўладу, не за пасады, а менавіта за свае ідэалы. За гэта ён і трапіў пад такі ціск карнай машыны. Зьміцер, на мой погляд, і зьяўляецца чалавекам гэтага году».


Палітычны вязень, адзін з лідараў моладзевай арганізацыі «Zмена» Павал Вінаградаў лічыць чалавекам году ў Беларусі швэдаў, якія арганізавалі акцыю з «плюшавым дэсантам»:

Павал Вінаградаў

Павал Вінаградаў

«Паколькі я за апошні год асабліва рэзка ўліўся ў палітычнае жыцьцё нашай краіны, то мне хацелася б, каб я стаў чалавекам году. Але, натуральна, гэта не так і абсалютна не адпавядае рэчаіснасьці. Як гэта ні прыкра, аднак чалавекам, нават людзьмі году, сталі не беларусы, а швэды. Гэта яны паскідвалі на нашыя галовы гэтых цудоўных мішак. За што ім і дзякуй! Таму я і лічу, што яны — людзі году ў Беларусі».



Думку Паўла Вінаградава падзяляе і галоўны рэдактар сайту «Хартыя’97» Натальля Радзіна:

Натальля Радзіна

Натальля Радзіна

«Ня ведаю, наколькі гэта можна казаць „людзі году ў Беларусі“, але мне пры гэтым пытаньні адразу згадваюцца швэдзкія пілёты. Гэта было тое, што ўскалыхнула Беларусь. Гэта быў абсалютна нестандартны ход. І мне падаецца, што якраз швэды і могуць быць людзьмі 2012 году ў Беларусі».




Палітвязень Зьміцер Бандарэнка адносіць да чалавека году палітычных зьняволеных:

Зьміцер Бандарэнка

Зьміцер Бандарэнка

«Там вельмі шмат розных гісторый, асабістых трагедый. Гэтыя людзі вядуць змаганьне ў пякельных умовах за сваю годнасьць, за свабоду Беларусі. Таму, безумоўна, ўсе вязьні зьяўляюцца людзьмі году Беларусі.

Асобай году я таксама лічу Станіслава Станіслававіча Шушкевіча, які сёлета выдаў сваю кніжку „Маё жыцьцё“. Гэтым чалавекам Беларусь можа па праву ганарыцца. Яго ведаюць ва ўсім сьвеце, і ён зьяўляецца сымбалем Беларусі.

І яшчэ да людзей году я аднёс бы сям’ю Андрэя Саньнікава і Ірыны Халіп. Мабыць, няма яшчэ адной такой сям’і у Беларусі, якая падвяргалася б такому мэтанакіраванаму ціску з боку дыктатара. Яны сёньня змагаюцца і за сваё ўзьяднаньне, і за тое, каб заставацца самімі сабой.

І нельга не сказаць пра лідара групы „Ляпіс Трубяцкі“ Сяргея Міхалка. Таму што ён зьяўляецца маяком надзеі, маяком станоўчых эмоцыяў, маяком самапавагі беларусаў і веры ў саміх сябе».

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG