Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Агнешка Рамашэўская-Гузы нарадзілася 15 студзеня 1962 года ў Варшаве.

У 1987 годзе скончыла гістарычны факультэт Варшаўскага ўнівэрсытэту. Былы прэс-сакратар устаноўчага камітэту Нацыянальнай Незалежнай Асацыяцыі студэнтаў.

Пасьля ўвядзеньня ваеннага становішча была інтэрнавана на працягу пяці месяцаў. Да 1989 года працавала у апазыцыйным руху.

Падчас доктарскай стыпэндыі ў ЗША праходзіла стажыроўку ў «The Washington Times», «The Washington Post» і штотыднёвіку «The New Republic». З 1991 года яна працавала ў «Życiu Warszawy». З 1992 году — на польскім тэлебачаньні, была галоўным намесьнікам кіраўніка рэдакцыі навінаў.

Была міжнародным карэспандэнтам (у тым ліку па Беларусі і Ўкраіне). За сваю журналісцкую дзейнасьць была дэпартаваная з Беларусі, мае шматгадовую забарону на ўезд у краіну

З 1998 па 2004 году — у Радзе Асацыяцыі польскіх журналістаў. У 2006 годзе прызначаная на пасаду намесьніка дырэктара праграмаваньня тэлеканалу «Polonia», у 2007 годзе — дырэктарам «ТБ Polonia».

З 2007 году — кіраўніца тэлеканалу «Белсат» з дня ягонага заснаваньня

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG