Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расейскія сіроты застануцца ў сіроцтве


Рада Фэдэрацыі Расеі аднагалосна ўхваліла прыняцьце «антымагніцкага» закону, які забараняе амэрыканцам усынаўляць расейскіх сіротаў.

Раніцай у сераду каля будынку Рады Фэдэрацыі прайшлі адзінкавыя пікеты праціўнікаў і прыхільнікаў прыняцьця гэтага закона, прынятага ў мінулую пятніцу Дзярждумай у трэцім чытаньні ў якасьці адказу на «акт Магніцкага» ў ЗША. Між тым, Рада ў правох чалавека пры расейскім прэзыдэнце накіравала ў Раду Фэдэрацыі сваё заключэньне, у якім гаворыцца, што законапраект супярэчыць Канстытуцыі і міжнародным дамовам і мае патрэбу ў дапрацоўцы. Для таго, каб уступіць у сілу, закон павінен быць падпісаны прэзыдэнтам Пуціным.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG