Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Старшыню АГП Анатоля Лябедзьку выклікалі 27 сьнежня ў Сапвецкі РУУС у якасьці асобы, супраць якой «вядзецца адміністрацыйны працэс». Пра гэта гаворыцца ў позьве, якая па факсе прыйшла ў офіс партыі 26 сьнежня.

У позьве не ўказваецца, па якім артыкуле вядзецца адміністрацыйная справа.

У выпадку, калі Лябедзька не зьявіцца ў пастарунак без паважных прычынаў, падпалкоўнік міліцыі Невяроўскі прыгразіў яго аштрафаваць альбо арыштаваць.

Палітык сказаў, што яму ніхто не ўручаў ніякіх дакумэнтаў і ў яго іншыя пляны на гэты дзень. Пра «справу» Лябедзька можа толькі здагадвацца:

«У мяне могуць быць толькі вэрсіі. Я не выключаю, што гэта рэагаваньне на тое, што 19 сьнежня я разам зь іншымі актывістамі раздаваў інфармацыйныя матэрыялы, зьвязаныя з выбарчай тэматыкай і праблемай прыватызацыі. Тады быў затрыманы фотакарэспандэнт Генадзь Верацінскі. Але да нас ніхто не прад’яўляў нейкіх прэтэнзій. Але не выключаю, што нейкая сувязь паміж гэтымі падзеямі ёсьць. Можа, нешта здарылася і я не заўважаў, і ў нас ужо проста за распаўсюд інфармацыі прадугледжана адміністрацыйнае пакараньне?!» — сказаў Лябедзька карэспандэнту «Свабоды».

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG