Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Я ніколі ня буду піць!» – частая клятва з вуснаў таго, хто прачынаецца пасьля папойкі зь дзікім галаўным болем ды іншымі непрыемнымі адчуваньнямі.

Вось некалькі парадаў, як зьменшыць нэгатыўныя наступствы празьмерна бурнай сустрэчы Новага году. Парады падзяляюцца на дзьве групы: у часе выпіўкі і на раніцу.

Піце ваду. Перш чым адправіцца на вечарынку, піце шмат вады, каб пазьбегнуць абязводжваньня і разбавіць алькаголь.

З'ежце што-небудзь тлустае. Тлушчы лепей, чым вугляводы, калі гаворка ідзе пра запаволенае паглынаньне алькаголю арганізмам. Каўбаса і смажаныя стравы – дрэнна для здароўя ў доўгатэрміновай пэрспэктыве, але для зьмяншэньня нэгатыўнага эфэкту алькаголю – самае тое. Тлушч сядзіць у вашым целе, прынамсі, 12 гадзін і ў выніку арганізм засвойвае алькаголь больш павольна.

Чаргуйце алькаголь з вадой і безалькагольнымі напоямі. Асабліва гэта тычыцца жанчын – бо мужчыны звычайна могуць спажываць больш алькаголю, таму што яны маюць больш высокае працэнтнае ўтрыманьне вады ў арганізьме.

Устрымайцеся ад моцных напояў. Таксама, каб зьмякчыць наступнае пахмельле, выбірайце піва і напоі бяз прымесяў (напрыклад, гарэлку ці джын). Напоі з соладу (напрыклад, віскі), як правіла, маюць наступствам галаўны боль, тое ж тычыцца і чырвонага віна.

На наступны дзень


Піце шмат вады і «спартовыя» напоі. Гэта зьменшыць абязводжваньне арганізму. Але – не ўжывайце напоі з кафеінам.

Ежце мяккую ежу, тосты і крэкеры. Гэта падвысіць узровень цукру ў крыві (празьмерна нізкі ўзровень цукру, выкліканы алькаголем, выклікае слабасьць). Не адмаўляйцеся ад кашы ды хлеба.

Булён – добры сродак для аднаўленьня калію і солі. Бананы, авакада, бульбяныя чыпсы ці шклянка апэльсінавага соку – таксама неблагі выбар для аднаўленьня калія.


Ведаеце іншыя парады, як пазбавіцца ад пахмельля? Пішыце.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG