Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Эгіпце павеяла шарыятам


У чарзе на выбарчы ўчастак
У чарзе на выбарчы ўчастак

Прэзыдэнт краіны Мухамэд Мурсі падпісаў новую Канстытуцыю.

Раней было афіцыйна абвешчана што 63,8 адсоткаў грамадзянаў Эгіпту, якія ўзялі ўдзел у галасаваньні на рэфэрэндуме, падтрымалі новую Канстытуцыю.

Пры гэтым яўка на выбарчыя ўчасткі склала 33 адсоткі ад 52 мільёнаў тых, хто мае права голасу. Паводле выбарчай камісіі, ня знойдзена ніякіх сур'ёзных парушэньняў, якія маглі б паўплываць на канчатковы вынік галасаваньня.

Прадстаўнікі апазыцыйнага Фронту нацыянальнага выратаваньня заявілі, што будуць апратэстоўваць вынікі рэфэрэндуму. Апанэнты прэзыдэнта Эгіпту Мухамэда Мурсі, які выступіў ініцыятара рэфэрэндуму, лічаць, што новая Канстытуцыя абмяжоўвае агульныя грамадзянскія правы ў інтарэсах выкананьня нормаў шарыяту, у прыватнасьці, правы жанчынаў і хрысьціянаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG