Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Казахстане жалоба па загіблых у авіякатастрофе


Той самы Ан-72 да катастрофы

Той самы Ан-72 да катастрофы

27 сьнежня абвешчана днём нацыянальнай жалобы ў сувязі з гібельлю 27 чалавек ў катастрофе самалёту Ан-72 каля Шымкенту, у Паўднёва-Казахстанскай вобласьці.

Рашэньне пра гэта прыняў прэзыдэнт краіны Нурсултан Назарбаеў. Як паведамлялася, ведамасны самалёт памежнай службы Казахстану пацярпеў крушэньне пры падлёце да Шымкенту. На борце знаходзіліся 27 чалавек, у тым ліку выконваючы абавязкі кіраўніка памежных войскаў Турганбэк Стамбэкаў і яго жонка.

Вывучаюцца некалькі вэрсіяў крушэньня – умовы надвор'я, чалавечы фактар, а таксама тэхнічны стан самалёта.
XS
SM
MD
LG